БЕЛ Ł РУС

Маск спадзяецца высадзіць чалавека на Марсе ўжо праз 5‑7 гадоў

29.07.2026 / 17:35

Nashaniva.com

Кіраўнік кампаніі SpaceX, найбагацейшы чалавек у свеце Ілан Маск заявіў, што першая высадка людзей на Марсе можа адбыцца ўжо праз пяць—сем гадоў. Беспілотная ж пасадка на Чырвоную планету, на яго думку, можа адбыцца яшчэ на некалькі гадоў раней.

Ілан Маск. Фота: Getty Images

Такім чынам Маск пракаментаваў выступленне кіраўніка NASA, які ацаніў тэрміны значна больш асцярожна. Паводле яго слоў, пілатаваная экспедыцыя на Марс можа стаць рэальнасцю толькі праз 10—15 гадоў пасля меркаванай высадкі астранаўтаў на Месяц, запланаванай на 2028 год.

У NASA лічаць, што перад палётам на Марс неабходна распрацаваць і выпрабаваць новыя тэхналогіі, у тым ліку рухавікі на ядзернай энергіі, што запатрабуе дадатковага часу. Ілан Маск, наадварот, упэўнены, што развіццё касмічных тэхналогій дазволіць чалавецтву дабрацца да Марса значна хутчэй.

Прагноз Маска адпавядае планам SpaceX адносна праграмы Starship. Паводле іх, першыя беспілотныя грузавыя місіі да Марса могуць пачацца не раней за 2028 год.

Нядаўна таксама былі апублікаваныя кадры, зробленыя беспілотнікам пасля выпрабавальнага палёту касмічнага карабля Starship IFT-13, які адбыўся 24 ліпеня 2026 года.

Чытайце таксама:

Стваральнік «Зорных войнаў» рыхтуе да адкрыцця свой футурыстычны музей коштам мільярд даляраў ФОТЫ

Ракета Blue Origin, што выбухнула падчас выпрабаванняў, ставіць пад сумненне планы НАСА вярнуцца на Месяц

NASA плануе да 2032 года развярнуць на Месяцы жылую станцыю

Маск перастаў быць трыльянерам

Каментары да артыкула