Свет33

Маск перастаў быць трыльянерам

Ён ім стаў 12 чэрвеня.

Ілан Маск. Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images

Актывы амерыканскага бізнэсоўца апусціліся ніжэй за $1 трлн і на гэты момант складаюць $957 млрд, вынікае з даных індэкса мільярдэраў Bloomberg. У той жа час, паводле падлікаў Forbes, у Маска дагэтуль $1,1 трлн.

У пачатку асноўнай сесіі ў аўторак, 23 чэрвеня, акцыі SpaceX патаннелі на 3,9% — да $148,57, а капіталізацыя кампаніі знізілася да $1,99 трлн. Такім чынам, упершыню з моманту рэкорднага IPO капіталізацыя SpaceX апусцілася ніжэй за $2 трлн, і кампанія заняла сёмае месца ў рэйтынгу найбуйнейшых публічных кампаній свету. 

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі 12 дзён таму, 12 чэрвеня.

У чэрвені кампанія прыцягнула больш за $85 млрд у ходзе IPO. Пасля IPO капіталізацыя SpaceX перавысіла $2,9 трлн, што дазволіла ёй на некаторы час абагнаць Microsoft і Amazon і ўвайсці ў топ-4 самых дарагіх публічных кампаній свету. Потым капіталізацыя кампаніі ўпала прыкладна на $550 млрд ад максімуму тыдня.

Каментары3

  • Indrid Cold
    24.06.2026
    Гэта быў скам з самага пачатку. S-1 казала што ўсе ягоныя бізнесу стратныя. Зыск на акцыю -0.27$. навошта купляць акцыі фірмы якая толькі генеруе страты. Тыповы памп і дамп. Да гэтага, у Маска перавага пры галасаванні, таму выкінуць яго з пасады дырэктара немагчыма.
  • Дзякуй ад Украіны
    24.06.2026
    Украінскія дроны працуюць дзякуючы Старлінку
  • миру мир
    24.06.2026
    Чтобы человечеству выжить НАДО МИРОВОЕ ПРАВИТЕЛЬСТВО, ВНАЧАЛЕ НА БАЗЕ ООН.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Усе навіны →
Усе навіны

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю23

У Маладзечанскім раёне ў аварыі з машынай ДАІ пацярпела чатырохгадовая дзяўчынка2

«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты прытомнасці». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны 9

Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць