Беларуска стала чэмпіёнкай Еўропы ў сінхронным плаванні
Беларуская спартсменка Васіліна Хандошка заваявала першы для зборнай Беларусі медаль чэмпіянату Еўропы па водных відах спорту, які праходзіць у Парыжы.
Васіліна Хандошка
3 жніўня адбыліся спаборніцтвы салістак у адвольнай праграме. За сваё выступленне Хандошка атрымала 292,3887 бала і заняла першае месца сярод 12 фіналістак.
Срэбраны медаль заваявала прадстаўніца Германіі Клара Бляер, якая адстала ад беларускай спартсменкі прыкладна на тры балы. Бронзу атрымала іспанка Ірыс Тыё Касас, якая саступіла пераможцы амаль восем балаў.
Для Васіліны Хандошкі гэта першы ў кар'еры залаты медаль чэмпіянату Еўропы. Раней, шэсць гадоў таму, на кантынентальным першынстве ў Будапешце яна стала бронзавай прызёркай.
Акрамя таго, у актыве беларускай сінхраністкі ёсць тры ўзнагароды чэмпіянатаў свету.
4 жніўня ў Парыжы будуць разыграныя медалі ў тэхнічнай праграме салістак.
Чытайце таксама:
Беларускія вясляркі выйгралі золата чэмпіянату Еўропы
У еўракубкавым футбольным матчы гол забіў бязрукі футбаліст. Сам ён інвалідам сябе не лічыць
«МЛ Віцебск» выйшаў у трэці раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый
Беларусь і Расію адхілілі ад міжнароднага хакея і на наступны год