Спорт22

«МЛ Віцебск» выйшаў у трэці раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый

У гэтым раўндзе футбольнага еўракубка згуляюць два беларускія клубы.

Фота: Беларускі футбол

Чэмпіён Беларусі «МЛ Віцебск» ў двух матчах перайграў чарнагорскую «Суцьеску». Учора «МЛ Віцебск» выйграў у гасцях з лікам 2:1, а тыдзень таму перамог 3:0.

У трэцім раўндзе ён згуляе з чэмпіёнам Босніі і Герцагавіны «Борацам» з Баня-Лукі, які прайшоў малдаўскі «Петракуб» — 3:0, 3:3.

Выйшла ў трэці раўнд і мінскае «Дынама», якое ў дзвюх гульнях адолела азербайджанскі «Нефтчы» (4:2, 0:1).

«Дынама» ў трэцім раўндзе будзе гуляць з партугальскай «Брагай», якая ў мінулым сезоне заняла 4‑е месца ў чэмпіянаце Партугаліі і дайшла да паўфіналу Лігі Еўропы.

А вось барысаўскі БАТЭ пакінуў еўракубкі, прайграўшы швейцарскаму «Сьёну» (1:1, 0:4).

Матчы трэцяга раўнду пройдуць 6 і 13 жніўня. Але ў наступны панядзелак, 3 жніўня, пройдзе лёсаванне стадыі плэй-оф кваліфікацыі.

Каментары2

  • Жвір
    31.07.2026
    У Дынама ўжо ёсьць досьвед пасьпяховай гульні супраць партугальцаў, зірніце ў гісторыю клюбу, быў посьпех у дзьвубоі з Спортынгам !

    То бок, усё нармальна...

    Ды й Віцебск, калі напружыцца, дык можа скочыць вышэй Балкан.
  • Filipp
    31.07.2026
    Добрая навіна, як мінімум заробяць неблага грошай!

Цяпер чытаюць

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы3

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Google прыбраў ШІ-інструмент Nano Banana з Google Earth ужо праз дзень пасля запуску9

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі149

Мінскі гадзіннікавы завод прадставіў новую калекцыю ў стылі Клода Манэ2

Беларуска з картай паляка выйшла замуж за літоўца і збіралася пераехаць да яго, але ёй забаранілі ўезд у Літву22

Львоўскі: У Беларусі нацыянальнае свята — гэта рыцарскія турніры, у Расіі — сарафаны і карагоды26

Гол Іллі Шкурына трапіў у афіцыйны акаўнт УЕФА6

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

Мігранты, што прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы3

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць