«Цяпер гэта пяскі Герадота». Так цяпер выглядае Прыпяць ВІДЭА
Для рэк па ўсёй Еўропе цяперашні год складаны, і Беларусь ніякае не выключэнне. Пацвярджэнне чаго рэгулярна з'яўляецца ў сацсетках.
Скрыншот з відэа
«Палескія медытатыўныя замалёўкі. Катастрафічна нізкі ўзровень вады ў палескіх рэках агаліў пляжы неверагоднай прыгажосці. Белы пясок, разагрэты пякучым сонцам нічым не горш за любы марскі, а вада такой жа тэмпературы, як у басейне», — напісаў адзін з карыстальнікаў Threads, размясціўшы некалькі відэа з Прыпяці недзе паміж Лунінцам і Мікашэвічамі.
«А колькі радыеактыўных ападкаў прынеслі воды Прыпяці разам з гэтым пясочкам», — апускае з неба на зямлю адзін з каментатараў.
«Воды Палесся. Гэта і ёсць рэшткі старажытнага мора Герадота», — паказвае эрудыцыю іншая каментатарка. На што аўтар з гумарам адказвае: «Цяпер гэта пяскі Герадота».
Чытайце таксама:
Глядзіце, як змялеў Мухавец пасля веснавой сушы на Берасцейшчыне ФОТЫ
Яшчэ адзін выклік для нямецкай эканомікі: праз спёку крытычна абмялеў Рэйн
У Венгрыі і Румыніі з-за спёкі і абмялення Дуная спынілі атамныя рэактары
Інстаграмнае возера на мяжы Швейцарыі і Францыі праз працяглую спёку амаль высахла ФОТА