Карыстальніца Threads апублікавала відэа з узбярэжжам Піны ў Пінску. На ім відаць, што ўзровень вады ў рацэ моцна ўпаў, а бераг адступіў як мінімум на дзясятак метраў.

Скрыншот з відэа
«Увесь гэты бераг Піны асушыўся. Вада сышла ажно дасюль, хоць яшчэ ў чэрвені яна была там, дзе вось гэтыя ямы», — гаворыць за кадрам жанчына.

Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа
Сёлетняе зніжэнне ўзроўню вады ў рэках — не чыста беларуская праблема. Так, упершыню ў гісторыі Венгрыі і Румыніі нядаўна давялося адключыць атамныя энергаблокі праз анамальна нізкі ўзровень вады ў Дунаі.
Каментары
Хай выкладзе здымкі узроўню вады, якой далаць яшчэ 60 метраў угору да узроўню пляцоўкі, ахоўваемага ім аб'екта.