Свет1818

Інстаграмнае возера на мяжы Швейцарыі і Францыі праз працяглую спёку амаль высахла ФОТА

Папулярнае сярод турыстаў возера Лак-дэ-Брэнэ, якое знаходзіцца на мяжы Швейцарыі і Францыі, амаль цалкам страціла ваду пасля некалькіх месяцаў засухі і трох хваляў экстрэмальнай спёкі, што ахапілі Еўропу, піша выданне Independent.

Фота: AFP / Getty Images

Звычайна летам сюды прыязджаюць тысячы адпачывальнікаў, каб купацца, катацца на каноэ, адпачываць у кемпінгах і падарожнічаць на турыстычных суднах. Аднак цяпер суднаходства практычна спынілася.

Возера Лак-дэ-Брэнэ ў сваім нармальным стане. Фота: Wikimedia Commons

Асноўнай прычынай стала рэзкае зніжэнне ўзроўню вады ў рацэ Ду, якая сілкуе возера. У выніку дзясяткі лодак і катараў апынуліся на аголеным глейкім дне. Паводле ўладальніка адной з турыстычных кампаній, яму ўжо давялося скараціць частку супрацоўнікаў, бо сезон фактычна сарваны. Узровень вады цяпер больш чым на дзевяць метраў ніжэйшы за норму і працягвае паніжацца прыкладна на 22 сантыметры за дзень.

Паводле звестак швейцарскай метэаслужбы, з красавіка ў гэтым рэгіёне выпала толькі каля паловы звычайнай колькасці ападкаў. Па маштабах цяперашняя засуха ўжо параўноўваецца з найбольш цяжкімі перыядамі 1976, 2003 і 2018 гадоў. Сіноптыкі таксама не чакаюць істотных дажджоў як мінімум да сярэдзіны жніўня.

Мясцовыя жыхары адзначаюць, што падобныя засухі адбываюцца ўсё часцей. Вада, якая яшчэ засталася ў возеры, набыла бураватае адценне і ператварылася ў вузкую паласу, дзе пакуль яшчэ трымаюцца рыба і некалькі лебедзяў. Амаль цалкам высах і вядомы вадаспад Со-дзю-Ду, які жывіцца вадой гэтага возера.

Жыхары рэгіёна кажуць, што ў звычайныя гады гэта месца выглядае казачна, таму сённяшняя карціна выклікае ў іх вялікі сум.

Праблемы з засухай назіраюцца і ў іншых частках Еўропы. Напрыклад, Дунай таксама моцна абмялеў. Асабліва цяжкая сітуацыя склалася ў Венгрыі, дзе рака настолькі страціла ваду, што круізныя цеплаходы пачалі сядаць на мель. З-пад вады паказаліся скалы, пясчаныя водмелі і нават затанулыя судны, якія раней былі схаваныя.

Каментары18

  • Алік
    01.08.2026
    а у нас мясцовыя улады усюды стараюцца выпраставаць ручаі і невялічкія рэчкі, зрэзаць кусты і загараць , зрабіць поле. Праз гэта вада паніжаецца у калодзісях. Нядаўна быў у месцы дзе прайшло дзяцінства, там у ручаі у два разы меней вады цячэ. Дзе розум? Трэбы затрымліваць ваду у краіне
  • .
    02.08.2026
    А яшчэ кажуць, што трактар, гарэлка і лазня абараняюць ад кавіду.
    Заходняя Еўропа бліжэй да Афрыкі, вось хвалі спёкі і больш моцныя і частыя.
    Ніякая бравада гэта не зменіць.
  • .
    02.08.2026
    Акрамя меліярацыі, моцна ўплываюць артэзіянскія свідравіны (дзе яны ёсць) і ўсё тыя ж змены клімату.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць