БЕЛ Ł РУС

ДАІ праводзіць маштабныя рэйды супраць матацыклістаў

10.08.2026 / 15:40

Nashaniva.com

З 6 па 16 жніўня ў Беларусі праходзіць прафілактычная акцыя «Матацыкліст», падчас якой супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, як паведамляе прэс-служба МУС, узмацнілі кантроль за выкананнем Правіл дарожнага руху кіроўцамі мотатранспарту.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Толькі за першыя чатыры дні акцыі — з 6 па 9 жніўня — было выяўлена каля 748 парушэнняў, учыненых матацыклістамі. Дзесяць кіроўцаў затрымалі за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення. Яшчэ 57 чалавек былі адхіленыя ад кіравання, паколькі не мелі права кіраваць транспартнымі сродкамі. 74 матацыклы змясцілі на ахоўныя стаянкі.

Для правядзення рэйдаў задзейнічалі максімальную колькасць мотапатрулёў. Пры выяўленні грубых парушэнняў выкарыстоўваюцца таксама беспілотныя лятальныя апараты і магчымасці Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.

Чытайце таксама:

22‑гадовы матацыкліст загінуў у Бялыніцкім раёне

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

13‑гадовага матацыкліста затрымалі ў Баранавіцкім раёне

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Каментары да артыкула