Супрацоўнікі ДАІ паблізу вёскі Малая Калпеніца звярнулі ўвагу на кіроўцу матацыкла, які, заўважыўшы службовы аўтамабіль, з'ехаў з дарогі ў поле. Неўзабаве яго спынілі.

За рулём знаходзіўся 13‑гадовы падлетак. Ён растлумачыў, што ўзяў матацыкл у свайго дзеда, паведамляе абласная міліцыя.
Сабраныя ў дачыненні да непаўналетняга матэрыялы будуць накіраваныя ў камісію па справах непаўналетніх для разгляду.
У адпаведнасці з арт. 18.14 Кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях за перадачу кіравання транспартным сродкам асобе, якая не мае на гэта права, да адміністрацыйнай адказнасці будзе прыцягнуты і дзед падлетка.
Матацыкл дастаўлены на ахоўную стаянку.
Цяпер чытаюць
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары