БЕЛ Ł РУС

Mak.by пашырыцца на яшчэ два беларускія гарады

11.08.2026 / 19:26

Nashaniva.com

Сетка хуткага харчавання Mak.by пашырыць сваю прысутнасць у Беларусі. Новыя рэстараны плануюць адкрыць у Наваполацку і Мазыры, паведаміў блогер «Мерзкий Кокобай».

Дагэтуль, калі не ўлічваць абласныя цэнтры, рэстаран Mak.by працаваў толькі ў Баранавічах. Ён адкрыўся там летась.

Раней паведамлялася, што яшчэ адзін рэстаран Mak.by плануюць пабудаваць у мінскім мікрараёне Лошыца.

Цяпер у Беларусі налічваецца 29 рэстаранаў гэтай сеткі. Большасць з іх размешчаная ў Мінску і абласных цэнтрах — Магілёве, Гродне, Гомелі, Брэсце і Віцебску.

Чытайце таксама:

У мінскім аэрапорце адкрылі два кафэ Mak.by

Каля ўваходу ў Mak.by у мінскім Уруччы заўважылі пацука ВІДЭА

У Мінску хутка адкрыецца 30‑ты рэстаран Mak.by. У гэтым раёне яго яшчэ не было

Прапаведніка Франкліна Грэма звадзілі ў Мак.бай

Mak.by не сам прыдумаў замену «амерыкана», а купіў ужо гатовы брэнд

Каментары да артыкула