Грамадства22

У Мінску хутка адкрыецца 30‑ты рэстаран Mak.by. У гэтым раёне яго яшчэ не было

На скрыжаванні вуліц Алеся Дудара, Янкі Лучыны і Ігуменскага тракту пачалася будоўля: да канца года тут з'явіцца новы Mak.by. Гэты пункт стане першым у мікрараёне Лошыца і 30‑м у Беларусі. Прадстаўнікі сеткі расказалі Realt.by падрабязнасці праекта.

Фота: Mak.by

Новы рэстаран Mak.by з'явіцца ў мікрараёне Лошыца. Яго ўжо будуюць на скрыжаванні вуліц Алеся Дудара, Янкі Лучыны і Ігуменскага тракту. Пры выбары пляцоўкі ўлічвалі дынаміку развіцця раёна, рост колькасці насельніцтва, транспартную даступнасць і зручнасць размяшчэння для мясцовых жыхароў.

Новы пункт зойме 360 квадратаў і зможа адначасова змясціць больш за сотню гасцей: 78 пасадачных месцаў прадугледжана ў зале, яшчэ 32 — на вулічнай тэрасе. У рэстаране таксама будуць укараняць ключавыя інавацыі Mak.by: сучасныя кіёскі самаабслугоўвання, лічбавыя меню-борды і іншыя рашэнні.

Для аўтамабілістаў абсталююць паркоўку на 29 месцаў і адкрыюць лінію Mak.Drive.

Праектаваннем займаецца ПВПУП «Архітэктурная студыя архітэктара Андрушкіна», якая распрацоўвала праекты і для рэстаранаў «МакДональдс» у Беларусі.

Завяршыць будаўніцтва ў Лошыцы плануецца ў сярэдзіне кастрычніка.

Каментары2

  • і зручнасць размяшчэння для мясцовых жыхароў
    14.07.2026
    цікава, а хто-небудзь з гэтых "мясцовых" ведае, хто такі быў Алесь Дудар? а Янка Лучына?
    можа Мікола Статкевіч ведае?
  • Ёсік
    15.07.2026
    Мак.бай не можа адкрыць трыццаты рэстаран, бо ён прысябечыў шмат рэстаранаў макдональдс.

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць «Жыгулі» з маторам на 300 сіл2

Украіна сёння збіла 79 крылатых ракет з 84, але не мае чым збіваць балістыку1

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва68

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць