Грамадства33

Mak.by не сам прыдумаў замену «амерыкана», а купіў ужо гатовы брэнд

Як высветліў партал «Белорусы и рынок», таварны знак «Наша кава», які стаў «забойцам» амерыкана, уладальнікі Mak.by набылі ў заснавальніка аднайменнай гродзенскай кавярні Дзмітрыя Захаркі. Адпаведная дамова пра «частковую саступку» таварнага знака ў пачатку красавіка была зарэгістраваная ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці.

Фота: Mak.by

Згодна з базай НЦІУ, з бягучага месяца ў таварнага знака «Наша кава» два ўладальнікі. Першым з іх застаўся (да верасня 2035 года) Дзмітрый Захарка. Другім стала таксама да гэтага тэрміну Гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Мак.Бай».

Розніца, праўда, у іх усё ж ёсць — па класах тавараў і паслуг (МКПТ). Дзмітрый Захарка захаваў правы на таварны знак па класе 45 — паслугі бараў, кавярняў, рэстаранаў і іншыя. А «Мак бай» — уласнік ідэнтычнага таварнага знака па класе 30 — самой кавы.

Дзмітрый Захарка — вядомая фігура ў кававым бізнэсе Беларусі. Па-першае, ён заснавальнік адной з самых знакавых кавярняў Гродна «Наша кава». Па-другое, у яго доля ў буйным мінскім брэндзе — пражання кавы Single Step Coffee Co.

Ідэю ўладальнікам Mak.by замяніць «амерыкана» на штосьці сваё айчыннае падкінуў падчас наведвання адной з устаноў сеткі Аляксандр Лукашэнка. У выніку «амерыкана» ў меню рэстаранаў трансфармавалася ў «Нашу каву».

Каментары3

  • orzo
    16.04.2026
    "А «Мак бай» — уласнік ідэнтычнага таварнага знака па класе 30 — самой кавы."

    яны што - каву вырошчваюць?
  • Васіль
    16.04.2026
    Ну але лепей як не круці за "кофе наш"
  • Марк
    16.04.2026
    Я так понимаю,что в договоре было еще прописано,что сырье Мак будет брать у обжарщика Single Step Coffee Co.
    Тогда грамотно.

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект12

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Як камуністы цалкам знішчылі 700‑гадовы горад Мост дзеля вугалю. Гістарычныя кварталы прадавалі Галівуду пад здымкі рэальных выбухаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект12

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць