БЕЛ Ł РУС

«Вось каго ў войска на мяжу з Украінай». Чамаданава выйшла на сенакос, зглуміла траву і павесяліла людзей ВІДЭА

11.08.2026 / 21:44

Nashaniva.com

Цяперашняя старшыня праўладнай партыі «Белая Русь», а раней галоўны ідэолаг Мінска і прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава ўзяла ўдзел з касой у руках у рэспубліканскім фестывалі «Спораўскія сенакосы» ў Бярозаўскім раёне. Відэа, выкладзенае ў інтэрнэт, пацешыла людзей.

Скрыншот з відэа

На відэа бачна, што Чамаданава, хоць і старанна імітуе рухі касца, касіць зусім не ўмее. Замест таго, каб укладаць траву ў пракос, яна яе толькі псуе.

Назіраючы за працэсам у інстаграме, карыстальнікі ўволю забаўляюцца:

«Я так у дзяцінстве палкай касіў».

«Хутка махаць касой не значыць касіць, сэнс не ў тым, каб махаць, а ў тым, каб трава была зрэзаная, у яе гэта відавочна не атрымліваецца».

«Калі б я так у дзяцінстве касіў, мяне б бацька кассём па срацы ганяў бы па лузе, пакуль бы срака не пасінела».

«Гэта не касьба, а проста збіванне травы».

«Якая касьба, такая і партыя — пыл у вочы».

«Гэта не касьба, а не зразумей што. Ды яшчэ і косы тупыя».

«Ну навошта гэта выкладаць у інтэрнэт? Папсавалі поле».

«Гэта як калі б конкурс дрывасекаў у Канадзе праводзіўся маханнем сякерай у паветры».

«Галоднай бы засталася ў былыя часы».

«Траву расчэсвае яна, а сорамна мне».

«Вось каго ў войска на мяжу з Украінай».

Чытайце таксама:

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях

Чамаданава хоча супрацоўнічаць з партыяй Кім Чэн Ына

Партыю «Белая Русь» узначаліла Вольга Чамаданава

Вольга Чамаданава стала мадэллю на модным дэфіле ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула