Грамадства3030

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях

Вольга Чамаданава, нядаўна абраная на пасаду старшыні праўладнай партыі «Белая Русь», у эфіры адной з праграм агенцтва «Мінск-Навіны» расказала, як грамадзяне павінны сябе паводзіць ва ўмовах інфармацыйнай вайны.

Вольга Чамаданава. Фота: «Мінск-Навіны»

На думку Чамаданавай, адзінай крыніцай інфармацыі пра тое, што адбываецца ў краіне, для беларусаў павінны быць паведамленні афіцыйных органаў:

«Любая інфармацыя, якую вы атрымліваеце з тыктоку і іншых сацсетак, можа аказацца недакладнай. У выпадку надзвычайнага здарэння трэба давяраць толькі тым органам, якія непасрэдна гэтым займаюцца. Міністэрства абароны і Следчы камітэт — гэта структуры, якія выязджаюць на месца здарэння і даюць каментары, магчымыя зыходзячы з становішча. У выпадку надзвычайнага здарэння ніколі не трэба сеяць паніку, нешта надумваць, заўсёды трэба чакаць больш падрабязных навін».

Што да атрымання інфармацыі з сацсетак і наступнага абмеркавання яе людзьмі паміж сабой, то чыноўніца адзначае:

«Мы стараемся паменш згадваць 2020 год, але ўсё роўна вяртаемся да гэтага досведу. У нас любяць на кухні збірацца і абмяркоўваць усё, што хтосьці прачытаў. Гэта катэгарычна нельга рабіць, калі вы прачыталі звесткі не ў афіцыйнай крыніцы. Многія з іх недакладныя, таму што інфармацыйная вайна не можа скончыцца, заўсёды будуць нараджацца новыя ўкіды».

Каментары30

  • .
    30.07.2025
    Мала таго, лепш і не думаць неправераныя міністэрствамі думкі.

    У галавы павінна быць тры рэжымы:
    1) Успрымаць інфармацыю афіцыйных органаў.
    2) Чакаць больш падрабязных навін.
    3) Пустата.
  • Пераклад
    30.07.2025
    Іншымі словамі, «Не карыстайся сваім мозгам. Вялікі Брат будзе думаць за цябе». Неўзабаве яны скажуць: «Жыць забаронена».
  • Ыван
    30.07.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну47

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі санаторый аб'явіў пра зніжкі для ўдзельнікаў расійскай «СВА». А пасля перадумаў5

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын12

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну47

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць