БЕЛ Ł РУС

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся

12.08.2026 / 08:30

Nashaniva.com

Крышціяну апублікаваў у сацсетках рамантычны здымак: у кадры — рукі маладых, на безыменных пальцах — пярсцёнкі.

Інстаграм Крышціяну Раналду

Раней паведамлялася, што вяселле павінна было адбыцца 8 жніўня ў саборы ў Фуншале на востраве Мадэйра, дзе нарадзіўся Крышціяну.

На цырымонію была запрошана вялікая колькасць знакамітасцяў, сярод якіх заяўлены футбалісты Рыа Фердынанд, Вінісіус, Кіліян Мбапэ, Радрыга, акцёр Він Дызель, журналіст Пірс Морган, выканаўцы Рыяна, Джэніфер Лопес, Дрэйк, Трэвіс Скот, блогер IShowSpeed, а таксама былы чэмпіён UFC у лёгкай вазе расіянін Хабіб Нурмагамедаў і ірландскі баец Конар Макгрэгар.

Фота: Justin Setterfield/Getty Images

Раналду знаходзіцца ў адносінах з Джарджынай з 2016 года, у пары некалькі дзяцей.

41‑гадовы Крышціяну — найлепшы бамбардзір у свеце футболу. на яго рахунку 976 галоў, і ён недасягальны. У Месі — 921 мяч, у Пеле — 756. Мяркуючы па тым, што партугалец за сезон забівае па 30‑40 мячоў, то адзнаку 1000 галоў ён перасягне ў сезоне 2026/2027.

Чытайце таксама:

Тысячы фанатаў Раналду памылкова прыйшлі на чужое вяселле

Крышціяну Раналду здымецца ў новым серыяле пра футбол

Каментары да артыкула