Каханне і сэкс22

Тысячы фанатаў Раналду памылкова прыйшлі на чужое вяселле

Каля касцёла на партугальскім востраве Мадэйра тысячы мабільных тэлефонаў спрабавалі зафіксаваць каштоўны момант. Але скончылася расчараваннем для фанатаў і шокам для тых, хто жаніўся.

Вяселле футбаліста Крышціяну Раналду і Джарджыны Радрыгес пакрыта таямніцай, але фанаты хапаюцца за любую зачэпку, каб убачыць цырымонію. 

У суботу 8 жніўня каля трох гадзін дня сотні людзей пачалі збірацца каля Кафедральнага сабора ў Фуншале на партугальскім востраве Мадэйра, дзе, па чутках, мог быць Раналду. Цырымонія трохі затрымлівалася: як і прынята па звычаі, нявеста прыбывала апошняй і яшчэ адсутнічала, піша «Еўраньюс».

На вуліцы каля дзвюх тысяч людзей з паднятымі мабільнымі тэлефонамі спрабавалі зафіксаваць каштоўны момант. Многім гэта ўдалося, але калі яны зразумелі, што нявеста — гэта не Джарджына Радрыгес, а Ніколь, а тыя, хто трапіў у царкву, убачылі, што ля алтара стаіць не Раналду, а Фабіа, яны, безумоўна, засталіся расчараванымі.

Для гэтай пары экспатаў, якія цяпер жывуць у Францыі, цырымонія выдалася надзвычай ажыўленай. «Мы адчуваем сябе знакамітасцямі», — пажартаваў адзін з гасцей у размове з выданнем Diário de Notícias da Madeira.

Некаторыя прыехалі на Мадэйру спецыяльна, каб прысутнічаць на тым, што магло б стаць найбольш гучным вяселлем года, калі б чуткі, распаўсюджаныя брытанскімі таблоідамі, пацвердзіліся.

На мінулым тыдні прэса сцвярджала, што Раналду з нявестай збіраюцца ажаніцца ў маёнтку Кінта да Рэгалейра ў Сінтры ў суботу, 2 жніўня. На гэтым тыдні выданне The Sun напісала, што цырымонія адбудзецца 8 жніўня ў Кафедральным саборы Фуншала а 15‑й гадзіне, а банкет пройдзе ў гатэлі Savoy Palace — пасля таго, як высветлілася, што менавіта ў гэты дзень раскошны гатэль забраніраваў два паверхі пад прыватнае мерапрыемства.

Ціск з боку міжнародных СМІ быў настолькі моцным, што дыяцэзія Фуншала вырашыла апублікаваць фатаграфіі суботняга вяселля Фабіа і Ніколь, каб дапамагчы вызваліць царкоўны двор.

«Пасля вялікай блытаніны на вуліцы з такой колькасцю журналістаў і турыстаў нам урэшце ўдалося зачыніць царкву і правесці цырымонію», — напісала дыяцэзія ў Facebook.

Каментары2

  • Кол
    09.08.2026
    Ідыёты.
  • ..
    10.08.2026
    - давай поженимся
    - что?
    - ну мама так сказала что надо нам с тобой надо как-то пожениться
    - что?
    - бабушка сказала что надо нам с тобой как-то пожениться
    - а. бабушка сказала? ну раз бабушка сказала, то
    давай поженимся.. но
    вот только я хочу, чтобы свидетельницей на нашей свадьбе был..
    Олег

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць