БЕЛ Ł РУС

Мадэль з Мінска ў Геленджыку: «З вечара сірэна за сірэнай. Выбухі. Мы з дзіцём у туалеце ляжым»

12.08.2026 / 18:57

Nashaniva.com

Беларуска, якая цяпер знаходзіцца ў Геленджыку, апублікавала допіс у Threads пра атаку дронаў. Па словах жанчыны, яна прывезла на расійскі курорт сына для сустрэчы з ягоным бацькам, піша выданне «Салідарнасць».

Скрыншот допісу

«Геленджык. Хлопцы і дзяўчаты, гэта жэсць. З вечара сірэна за сірэнай. Выбухі. Мы з дзіцём у туалеце ляжым, яно спіць. Я, вядома ж, не буду спаць. У небе шум не спыняецца».

У профілі аўтаркі публікацыі пазначана, што яна мадэль, актрыса і арганізатар івэнт-мерапрыемстваў.

Фота з акаўнта беларускі ў Threads

У каментарах ёй напісалі:

«Адэса з вамі! Праўда, так ужо 5 гадоў. Так што прызвычайвайцеся да дзвіжухі».

«Геленджыку прыйдзецца нясоладка. Палац Пуціна — прывабны аб'ект для прылётаў».

«Ну вось куды вы з дзіцём з Мінска паехалі ў Геленджык. Гэта чым трэба думаць?»

«Нічым абсалютна не думала, — адказала аўтарка допісу. — Няма чым думаць. Тут бацька дзіцяці жыве і працуе. Яны не бачыліся даўно».

Некалькі дзён таму беларуска паведаміла пра прыезд у Геленджык і праблемы з інтэрнэтам:

«У мяне няма сім-карты. Я не магу падключыць, бо я замежніца. Е-сім у мяне не падключаецца, хоць я аплаціла. У мяне няма нармальнага vpn. Дома з вай-фаем. Ніводзін месенджар не працуе. Мае родныя нават не ведаюць, як я дабралася».

Гэтай ноччу Краснадарскі край зазнаў масаваную атаку беспілотнікаў. Два чалавекі загінулі, яшчэ 12 пацярпелі, абломкі ўпалі на чатыры прадпрыемствы, паведамілі расійскія ўлады.

На працягу ночы рэгіён атакавалі некалькі сотняў украінскіх беспілотнікаў. Пад удар трапілі Новарасійск, Анапа, Геленджык і Цямрукскі раён.

Чытайце таксама:

Зяленскі заявіў пра ўдар па расійскай вайскова-марской базе ў Новарасійску

Колькасць загінулых у Геленджыку ўзрасла да шасці чалавек

Дрон упаў на пляж пад Геленджыкам, куды ездзіць шмат беларускіх турыстаў — загінулі шэсць чалавек ВІДЭА

Ці можа Украіна знішчаць пускавыя ўстаноўкі з расійскай балістыкай?

УСУ знішчылі пазіцыю комплексу СПА С-400 побач з палацам Пуціна

Каментары да артыкула