Трое з іх — дзеці. Каля 40 чалавек атрымалі раненні.
«На гэты момант колькасць пацярпелых дасягнула каля 40 чалавек. З іх 17 былі дастаўлены ў медыцынскія ўстановы Геленджыка, Туапсінскай акругі і Гарачага Ключа. Ім аказваюць усю неабходную дапамогу», — паведаміў губернатар Краснадарскага края Веніямін Кандрацьеў.
Раней паведамлялася, што дрон упаў проста на адпачывальнікаў на папулярным пляжы «Архіпка».
Адна з турыстак расказала, што «не было ні сірэн, ні папераджальных SMS-паведамленняў», а іншая заявіла, што падчас атакі турыстам давялося хавацца пад пляжнымі ляжакамі.
Цяпер чытаюць
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары