Пуцін упершыню прыехаў на Курылы. Японія выказала рашучы пратэст
Прэзідэнт Расіі наведаў курыльскі востраў Ітуруп.
Фота: kremlin.ru
Ён наведаў рыбаперапрацоўчы камбінат «Ясны», Курыльскую цэнтральную раённую бальніцу, школу імя героя Расіі Нарпалава і сустрэўся з губернатарам Сахалінскай вобласці Валерыем Лімарэнкам, піша «Медуза».
Той распавёў Пуціну, што на сустрэчах з жыхарамі нават у самых аддаленых месцах «насельніцтва кажа — усё для перамогі». «Такія ў нас людзі. Генетычны код пераможцы», — адказаў прэзідэнт.
Міністэрства замежных спраў Японіі ў сувязі з візітам Пуціна на Курылы выказала «рашучы пратэст». Токіа не прызнае суверэнітэт Расіі над Курыльскімі выспамі.
Напярэдадні Пуцін, выступаючы на вучэннях Ціхаакіянскага флоту, заявіў, што Расія ў пытанні вырашэння праблемы Курыльскіх астравоў мела канструктыўныя адносіны з былым прэм’ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ і іншымі японскімі кіраўнікамі, але цяпер Токіа змяніў пазіцыю.