БЕЛ Ł РУС

Чыноўнікі лічаць, што здымаць відэа можна толькі калі атрымаеш згоду ўсіх, хто трапіў у кадр

13.08.2026 / 19:03

Nashaniva.com

Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных Рэспублікі Беларусь даў сваю трактоўку заканадаўства адносна магчымасці здымак на публічных мерапрыемствах у клубах і іншых падобных установах. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

«Я быў у клубе і здымаў відэа, на якім танцуюць незнаёмыя мне прыгожыя дзяўчаты. Раптоўна да мяне падбег мужчына і запатрабаваў спыніць здымку, пачаўшы зневажаць. Ці магу я апублікаваць гэтае відэа ў сваіх сацсетках, каб прыцягнуць да адказнасці хама?», — пытаецца беларус у Цэнтра персанальных даных.

На думку чыноўнікаў, паводле закону перад тым, як здымаць відэа на такім мерапрыемстве, сапраўды неабходна атрымаць хоць бы вусную згоду ўсіх людзей, якія трапілі ў кадр. Гэтае правіла тычыцца і публікацыі відэа ў інтэрнэце.

Аднак жа калі чалавек фіксуе правапарушэнні або злачынствы, то гэта можна рабіць і без згоды. Такое відэа можна даслаць сілавікам.

Чытайце таксама:

«Трэба прыняць найстражэйшыя меры!» У Салігорску пенсіянерка паскардзілася на тыктокераў, якія здымаюць танцы ў парку

У Польшчы адбылася маштабная ўцечка персанальных даных з сістэмы аховы здароўя

Spotify пачне пазначаць ШІ-артыстаў і прыбярэ іх з рэкамендацый

Пляменнік скандальна вядомага беларускага шансанье заскаміў 20 тысяч акцёраў з усёй Расіі

Каментары да артыкула