У Польшчы адбылася маштабная ўцечка персанальных даных з сістэмы аховы здароўя
У Польшчы паведамляюць пра маштабную ўцечку даных з сістэмы электроннай аховы здароўя MyDr, якой карыстаюцца каля 12 тысяч медыцынскіх устаноў і паліклінік па ўсёй краіне. Як паведамляецца, з сістэмы магло быць выкрадзена больш за 2 тэрабайты інфармацыі.

Віцэ-прэм'ер і міністр лічбавізацыі Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі заявіў, што прыкмет знешняй атакі з боку іншых дзяржаў пакуль нібыта не выяўлена. Расследаваннем справы займаюцца польскія праваахоўныя органы і спецыяльныя службы.
У выкрадзенай базе знаходзіцца каля 19 мільёнаў запісаў. Праз сістэму штомесяц праходзіць прыкладна 3 мільёны візітаў да дактароў, таму сярод пацярпелых могуць быць як грамадзяне Польшчы, так і іншаземцы, якія звярталіся па медыцынскую дапамогу.
У базе маглі знаходзіцца:
- імёны і прозвішчы;
- даты нараджэння;
- нумары PESEL;
- кантактныя тэлефоны;
- у некаторых выпадках — медыцынская інфармацыя, у тым ліку гісторыя наведванняў дактароў, дыягназы і выпісаныя рэцэпты.
Такія даныя могуць быць выкарыстаныя зламыснікамі для махлярства або крадзяжу асобы.
Каб дадаткова абараніць сябе, уладальнікі польскага нумара PESEL могуць яго заблакаваць. Гэта можна зрабіць праз дзяржаўны мабільны дадатак mObywatel, выбраўшы функцыю «Zastrzeż PESEL». Пры неабходнасці, напрыклад перад афармленнем іпатэкі, блакіроўку можна часова зняць.
Таксама планавалася загрузіць выкрадзеную базу ў дзяржаўную сістэму Safe Data, каб кожны чалавек мог праверыць, ці ёсць ягоныя даныя сярод інфармацыі, якая трапіла ў рукі зламыснікаў. Аднак праз вялікую колькасць адначасовых наведвальнікаў сайт часова перастаў працаваць.
«Сітуацыя значна больш сур’ёзная». Хакеры ў Літве скралі каля 600 тысяч запісаў, у тым ліку літоўскіх разведчыкаў
У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы
Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў
Новая мадэль Anthropic вымусіла главу Мінфіна ЗША правесці экстранную нараду з кіраўнікамі найбуйнейшых банкаў
Цяпер чытаюць
У Беларусі зацвердзілі правілы эвакуацыі каштоўнасцяў на выпадак вайны: цэглу з Брэсцкай крэпасці з надпісамі будуць ратаваць перш за карціны Шагала і Суціна
Каментары