БЕЛ Ł РУС

На праспекце Пераможцаў у Мінску Belgee заскочыў на бар'ерную агароджу пад пуцеправодам ВІДЭА

13.08.2026 / 20:06

Nashaniva.com

Чытач выдання Onlíner паведаміў пра ДТЗ на сталічным праспекце Пераможцаў, пад пуцеправодам вуліцы Арлоўскай.

Скрыншот з відэа

У выніку інцыдэнту аўтамабіль Belgee X50+ апынуўся ў нечаканым месцы — на бар'ернай агароджы. З іншага боку ўпрытык да яго стаіць электробус.

Абставіны здарэння пакуль не высветленыя, але можна выказаць здагадку, што Belgee заскочыў на агароджу ў месцы, дзе яна, па сутнасці, пачынаецца і дзе апушчаная да самай зямлі. Там аўтамабіль заскочыў на яе і як па рэйках праслізнуў далей.

Зрэшты, пакуль гэта толькі версія, афіцыйнага пацвярджэння ёй няма. Як няма і разумення таго, у які момант адбылося сутыкненне з электробусам.

Чытач выдання расказаў, што не бачыў на месцы здарэння хуткую дапамогу.

«Людзі пакідалі электробус. Мне здалося — магчыма, я не маю рацыю, — што нейкая колькасць пасажыраў пакідала электробус праз сам Belgee. Можа быць, дзверы заклініла — я не ведаю», — адзначыў сведка здарэння.

Чытайце таксама:

У Жлобінскім раёне жанчына загінула ў аварыі

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці

У Брэсце хлопчык упаў у катлаван на цеплатрасе

Каментары да артыкула