13 жніўня каля 15:00 у Жлобінскім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным вынікам, паведамляе ДАІ Гомельскай вобласці.

Як паведамляецца, 61‑гадовы кіроўца аўтамабіля Nissan на 241‑м кіламетры аўтадарогі М-5 Мінск — Гомель не справіўся з кіраваннем. Машына перакулілася і з'ехала ў кювет.

У выніку аварыі 35‑гадовую жанчыну выкінула з аўтамабіля. Ад атрыманых траўмаў яна загінула на месцы здарэння.
Яшчэ двое чалавек — 40‑гадовы мужчына і 87‑гадовая жанчына — атрымалі траўмы. Іх даставілі ў бальніцу.
Каментары