БЕЛ Ł РУС

Грузінскія дактары расказалі пра стан пацярпелых у аварыі беларусаў

13.08.2026 / 22:53

Nashaniva.com

Пасля жахлівай аварыі, якая адбылася ў Грузіі 12 жніўня, у бальніцы трапілі пятнаццаць пацярпелых беларусаў. Грузінскія медыкі расказалі пра іх стан.

На месцы аварыі

Медыцынская дапамога беларусам аказваецца ў некалькіх клініках Грузіі. У бальніцы Азургеці і Чахатауры шпіталізаваныя яшчэ чацвёра пацярпелых. У Рэспубліканскай бальніцы Батумі знаходзяцца 11 чалавек. Двое пацыентаў шпіталізаваныя ў аддзяленне рэанімацыі. Пагрозы для іх жыцця няма.

«З шасцярых дзяцей стан аднаго першапачаткова быў цяжкім — у дзіцяці быў дыягнаставаны эпідуральны крывацёк у мозг. У сувязі з гэтым яно было экстранна змешчана ў аддзяленне рэанімацыі. Цяпер назіранне за яго станам вядзецца ў дынаміцы. На шчасце, хірургічнага ўмяшання не спатрэбілася.

Сёння стан усіх пацыентаў застаецца стабільным. Ні ў аднаго з іх няма парушэнняў жыццёва важных параметраў», — адзначыў Георгій Кікабідзэ з Батумскай бальніцы.

Па словах пасла Беларусі ў Грузіі Мікалая Рагашчука, выпіска першых пацыентаў верагодная ўжо з 14 жніўня.

Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам мікрааўтобуса, які перавозіў грамадзян Беларусі, адбылося 12 жніўня ў грузінскім рэгіёне Гурыя. 

У мікрааўтобусе знаходзіліся 19 грамадзян Беларусі. Чатыры чалавекі загінулі, 15 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Сярод пацярпелых — шасцёра непаўналетніх.

Чытайце таксама:

«Дрэва напалову бус зламала». Сталі вядомыя новыя падрабязнасці трагічнага здарэння з беларускімі турыстамі ў Грузіі

У Грузіі затрымалі кіроўцу мікрааўтобуса, у якім загінулі беларусы. Перад смяротным ДТЗ ён выскачыў з яго

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Каментары да артыкула