Здарэнні55

«Дрэва напалову бус зламала». Сталі вядомыя новыя падрабязнасці трагічнага здарэння з беларускімі турыстамі ў Грузіі

Беларус, які стаў выпадковым відавочцам жудаснай аварыі, у якую трапіў мікрааўтобус з беларускімі турыстамі ў Грузіі, расказаў падрабязнасці таго, што ён бачыў, у Threads.

Фота: threads.com/@mr_aeru

«Пры мне 4 хуткія прыехалі ды ратавальнікі, выцягнулі дзяцей і далі ім абязбольвальныя ды вады.

Дэталёва і сам аглядзеў месца аварыі, запытаўся ў знаёмага кіроўцы і яшчэ аднаго сведкі ДТЗ. Казалі, што перагрэліся тармазы, яны сталі мяккімі, і бус пакаціўся з вялікай хуткасцю на павароце. Перакуліўся бус ды выляцеў за агароджу і моцна дахам ляснуўся аб дрэва.

Дрэва напалову бус зламала, частка людзей выляцела праз вокны ў абрыў, а частку людзей разламаным напалову бусам моцна заціснула між сабою, і яны павіслі ў крыві, загінулі імгненна.

Таксама некалькі чалавек крычалі ад болю, іх заціснула зверху, выцягвалі ратавальнікі.

Здарылася гэта ўжо амаль у самым нізе дарогі з Гоміс Мта да Азургеці. А мы туды з сябрамі, наадварот, падымаліся, каб неба паздымаць з вышыні.

Казалі яшчэ пазней, што кіроўца выскачыў з буса перад самым ДТЗ. І быў цэлы бус з беларусамі…

Сам па сабе дзень быў жахлівы: мы пабачылі ажно 4 ДТЗ ад самога Батумі, дзе хтосьці заляцеў на капот, грузавік, што ляснуўся ў дрэва, згарэлую фуру і да гэтага жахлівага ДТЗ у гарах», — напісаў відавочца трагедыі.

Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам мікрааўтобуса, які перавозіў грамадзян Беларусі, адбылося 12 жніўня ў грузінскім рэгіёне Гурыя. 

У мікрааўтобусе знаходзіліся 19 грамадзян Беларусі. Чатыры чалавекі загінулі, 15 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Сярод пацярпелых — шасцёра непаўналетніх.

Каментары5

  • maybe
    14.08.2026
    у Навінках дзень адчыненых
  • Майорский бульдог Крису де Бургу
    14.08.2026
    Так скоро маршрутки начнут врезаться в магазины Белорусские товары в Батуми. Особенно во время блэкаута.
  • В.б.
    14.08.2026
    Я ні нагой у Грузію ўжо некалькі гадоў. Хапіла. Там трафік пачварны і культура кіравання ўвогуле адсутнічае

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну33

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць