БЕЛ Ł РУС

У Польшчы расіяне рыхтавалі замах на ўкраінскага рэпера Kyivstoner

14.08.2026 / 16:03

Nashaniva.com

Вядомы ўкраінскі блогер і рэпер Альберт Васільеў, больш вядомы пад псеўданімам Kyivstoner, мог стаць мішэнню забойцы, якога, паводле інфармацыі польскіх праваахоўнікаў, нанялі расійскія спецслужбы, піша «РБК-Украіна».

Альберт Васільеў (Kyivstoner) 

Як паведамлялася раней, польскае Агенцтва ўнутранай бяспекі і паліцыя затрымалі падазраванага ў падрыхтоўцы замаху. Мужчына, як сцвярджаецца, паходзіць з Данбаса.

Раней расійская ФСБ абвінаваціла Kyivstoner ва ўдзеле ў нібыта падрыхтоўцы атакі беспілотнікамі на аб'ект у Падмаскоўі. Расійскія дзяржаўныя медыя пасля гэтых абвінавачванняў таксама распаўсюджвалі пагрозы на яго адрас.

Польскія ўлады пакуль не раскрываюць усіх дэталяў справы. Вядома, што 7 жніўня ў Варшаве быў затрыманы грамадзянін Расіі, якога падазраюць у падрыхтоўцы забойства грамадзяніна ЗША і Украіны на замову расійскіх спецслужбаў. Польскі прэм'ер-міністр Дональд Туск заявіў, што замах удалося прадухіліць пры супрацоўніцтве польскіх і амерыканскіх службаў.

Чытайце таксама:

У Польшчы затрымалі расіяніна, які збіраўся забіць украінца з амерыканскім пашпартам

«Расія 1» назвала «справай гонару» забойства рэпера Kyivstoner

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі

Каментары да артыкула