БЕЛ Ł РУС

У Акадэміі навук вучаць штучны інтэлект кіраваць раскладам гарадскога транспарту

14.08.2026 / 18:16

Nashaniva.com

У Беларусі распрацоўваюць інтэлектуальныя сістэмы, якія ў будучыні змогуць у рэальным часе адаптаваць працу гарадскога транспарту да патрэб горада і яго жыхароў. Пра гэты кірунак развіцця гарадской інфраструктуры расказаў галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі матэматычнай кібернетыкі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Міхаіл Кавалёў.

Міхаіл Кавалёў. Скрыншот з відэа

Па словах навукоўца, традыцыйныя метады складання раскладаў ужо не заўсёды здольныя даць рады сучасным умовам. Гарадское жыццё пастаянна змяняецца: на колькасць пасажыраў і рух транспарту ўплываюць надвор’е, заторы, масавыя мерапрыемствы, сезоннасць і іншыя фактары. Таму аператыўна ўлічваць усе гэтыя абставіны ўручную дыспетчарам становіцца ўсё больш складана.

У Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі для вырашэння такіх задач распрацоўваюць так званыя «алгарытмы ад прыроды». Гэта складаныя матэматычныя мадэлі, здольныя шукаць аптымальныя рашэнні для задач з тысячамі пераменных за лічаныя хвіліны. Для чалавека разлік такіх варыянтаў мог бы займаць гадзіны.

Выкарыстанне нейрасетак і іншых тэхналогій штучнага інтэлекту дазваляе больш эфектыўна планаваць маршруты, размеркаваць транспарт і эканоміць рэсурсы.

Аднак, паводле слоў Міхаіла Кавалёва, галоўная карысць ад такой лічбавізацыі не толькі ў эканоміі сродкаў. Найбольш каштоўным вынікам становіцца эканомія часу людзей — як пасажыраў, так і работнікаў транспартнай сістэмы.

Чытайце таксама:

Spotify пачне пазначаць ШІ-артыстаў і прыбярэ іх з рэкамендацый

Што такое «аварыйны выключальнік» і ці можа ён спыніць наступ штучнага інтэлекту?

Google прыбраў ШІ-інструмент Nano Banana з Google Earth ужо праз дзень пасля запуску

ЕС абвясціў тэндар на будаўніцтва сямі гігафабрык штучнага інтэлекту

Каментары да артыкула