Свет1111

Google прыбраў ШІ-інструмент Nano Banana з Google Earth ужо праз дзень пасля запуску

Карыстальнікі паспелі «разбамбіць» хмарачосы ў ЗША, стварыць ядзерныя аб'екты ў Іране і «разбурыць» Эйфелеву вежу.

Google адключыў новую функцыю генерацыі малюнкаў Nano Banana у Google Earth менш чым праз суткі пасля яе запуску. Кампанія патлумачыла гэта тым, што карыстальнікі пачалі распаўсюджваць згенераваныя выявы, якія «могуць парушаць правілы платформы», і паабяцала вярнуць інструмент толькі пасля ўкаранення «больш надзейных механізмаў абароны», піша тэлеграм-канал «Осторожно, новості».

Прычынай крытыкі сталі эксперыменты даследчыкаў OSINT і звычайных карыстальнікаў. Яны выявілі, што з дапамогай тэкставых запытаў можна было ствараць фотарэалістычныя сцэны непасрэдна на аснове спадарожнікавых здымкаў Google Earth. Сярод прыкладаў — самалёт, які ўразаецца ў хмарачос на Манхэтэне, ядзерны аб'ект у Іране, лагеры бежанцаў на мяжы ЗША і Мексікі, а таксама велізарная варонка ад выбуху ў Лос-Анджэлесе.

Даследчык OSINT Хенк ван Эс паказаў, што змог за некалькі секунд «размясціць» лагеры бежанцаў каля мексіканскай мяжы і «пабудаваць» ядзерны аб'ект у Іране, задаўшы ўсяго некалькі тэкставых каманд. Паводле яго слоў, сэрвіс амаль не абмяжоўваў падобныя запыты.

З рэзкай крытыкай выступіла і супольнасць GeoConfirmed. Там заявілі, што Google Earth доўгі час быў адным з ключавых інструментаў для праверкі інфармацыі і геалакацыі, а магчымасць генераваць рэалістычныя, але выдуманыя спадарожнікавыя выявы можа сур'ёзна ўскладніць барацьбу з дэзінфармацыяй.

На думку аналітыкаў, цяпер тым, хто займаецца праверкай фактаў, спачатку давядзецца ўпэўніцца, што перад імі не падроблены здымак Google Earth, а ўжо потым аналізаваць саму падзею. Яны таксама папярэдзілі, што зламыснікі змогуць ствараць фальшывыя ваенныя аб'екты, змяняць прызначэнне будынкаў або фабрыкаваць наступствы атак, выдаючы такія выявы за сапраўдныя.

У Google падкрэслілі, што ўсе згенераваныя выявы былі пазначаныя як створаныя штучным інтэлектам і не адлюстроўваліся ў асноўнай версіі Google Earth для іншых карыстальнікаў. Аднак пасля хвалі крытыкі кампанія вырашыла часова цалкам адключыць функцыю.

30 ліпеня Google прадставіў функцыю Nano Banana для вэб-версіі Google Earth. Яна дазваляла генераваць выявы на аснове спадарожнікавых здымкаў, аэрафотаздымкаў і трохмерных карт мясцовасці з дапамогай тэкставых запытаў. У кампаніі прапаноўвалі выкарыстоўваць яе для візуалізацыі гістарычных падзей, стварэння інфаграфікі, архітэктурных і дэвелаперскіх праектаў, планавання будаўніцтва і іншых творчых задач. Інструмент быў даступны карыстальнікам Google Earth па ўсім свеце.

Каментары11

  • Это
    01.08.2026
    Упущение, сырой проект, недоработка
  • Васіль
    01.08.2026
    Шкада, што шмат ідыётаў у свеце, і праўда.
  • .
    01.08.2026
    1. Там была ўбудаваная абарона ад злоўжыванняў, але людзі яе абыходзілі, трохі змяняючы промпты для ШІ.
    Акрамя пералічанага, людзі малявалі рускія танкі ў Кіеве, віселіцы для здраднікаў у Лондане і іншае.
    2. ШІ і так умеюць дамалёўваць здымкі. Зараз проста прыбралі функцыю, якую зручна вызываць у самой праграме.
    3. З улікам гэтага неабходнасць факт-чэкінгу не павялічылася. Як была, так і засталася.
    4. Памыечныя сабчакоўскія «Осторожно, новості» (назва такая тут) самі не далі ніякіх першакрыніц, а тут у вас першакрыніца.
    А што калі яны памыляюцца або далі фэйк? Хапае ж аўтарытэтных крыніц, ад BBC Verify, сам Google - увогуле шмат хто напісаў.
    5. Сумна, што замест прапанаванага вывучэння гісторыі або планавання будучыні (ў тым ліку забудовы) людзі кінуліся правяраць тэхналогію вандалізмам.
    Галоўная думка "як бы што знішчыць, захапіць, як напужаць".

    Ад рэдактара. А можа б вы нам больш напісалі на гэтую тэму? Быў бы ўдзячны. Дашліце на [email protected] ці ў ТГ @nn_editor

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну62

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Разані пасля атакі дронаў гарыць НПЗ, які забяспечвае палівам Маскву3

Лідара пратэстаў у Ганконгу прысудзілі да 10 гадоў турмы2

Дэмакраты ў Кангрэсе ЗША могуць ухваліць новую дапамогу Украіне, пераадолеўшы вета Трампа1

У Польшчы хочуць забараніць мігрантам ездзіць на аўто з беларускімі ды ўкраінскімі нумарамі. Якія змены рыхтуюць14

Даліваеце ваду ў шампунь, калі ён заканчваецца? Хімік тлумачыць, чаму так рабіць не варта2

Што карысней для мужчынскага здароўя — мачыцца седзячы ці стоячы? Вынікі эксперыменту26

Беларускі санаторый аб'явіў пра зніжкі для ўдзельнікаў расійскай «СВА». А пасля перадумаў6

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну62

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць