БЕЛ Ł РУС

У Германіі ў фуру беларуса ў лоб урэзаўся Volkswagen

14.08.2026 / 18:39

Nashaniva.com

На тэрыторыі нямецкага горада Фехта, што ў зямлі Ніжняя Саксонія, адбылося ДТЗ з удзелам транспартнага сродку пад кіраваннем беларуса. Пра гэта паведамляе мясцовая паліцыя, піша сайт «Беларусь и мир».

Фота: пажарная дружына горада Фехта

Аварыя здарылася ў сераду 12 жніўня каля 13:13 на трасе В 69.

Па пакуль невядомай прычыне легкавы аўтамабіль маркі Volkswagen Cross Polo з 21‑гадовай жыхаркай горада Фісбек за рулём з'ехаў са сваёй паласы ўлева і франтальна сутыкнуўся з грузавіком, у кабіне якога знаходзіўся 55‑гадовы беларус.

Кіроўца легкавіка была заблакаванай у машыне. Яе вызвалілі з дапамогай спецыяльнага інструмента ратавальнікі, якія прыбылі на выклік. Жанчыну даставілі на верталёце ў бальніцу з сур'ёзнымі траўмамі. Шафёр грузавіка не пацярпеў.

У сувязі з расследаваннем і прыбіраннем месца здарэння дарога была перацятая прыблізна да трох з паловай гадзін. Рух перанакіравалі ў аб'езд.

Чытайце таксама:

У Жлобінскім раёне жанчына загінула ў аварыі

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Стаўбцоўскім раёне ў аварыі загінулі маці з сынам

Каментары да артыкула