19‑гадовы беларус на галоўным кіберспартыўным шахматным турніры свету зарабіў ужо як мінімум $190 тысяч
19‑гадовы беларускі гросмайстар Дзяніс Лазавік прабіўся ў фінал галоўнага кіберспартыўнага шахматнага турніру свету — Esports World Cup. Вочны турнір праходзіць у Парыжы. У спаборніцтвах удзельнічаюць 16 наймацнейшых шахматыстаў свету, а матчы праходзяць па сістэме на выбыванне, паведамляе betnews.by.
Дзяніс Лазавік
У паўфінале Лазавік перамог амерыканскага шахматыста японскага паходжання Хікару Накамуру з лікам 2:0.
Выхад у фінал ужо гарантаваў беларусу 190 тысяч даляраў прызавых — такую суму атрымае ўладальнік другога месца. Пераможца турніру атрымае 250 тысяч даляраў.
У фінале Лазавік сустрэнецца з пераможцам другога паўфіналу, дзе згуляюць француз Алірэза Фіруджа і вядомы нарвежскі гросмайстар Магнус Карлсэн.
Чытайце таксама:
З беларускіх шахматыстаў знялі ўсе абмежаванні
Узбекістан нечакана стаў адным з сусветных лідараў у шахматах