Грамадства22

16‑гадовая беларуска скарае шахматныя вяршыні ў Польшчы

16‑гадовая шахматыстка Настасся Обухава выйграла чэмпіянат Польшчы сярод моладзі да 20 гадоў і стала самай юнай удзельніцай дарослага індывідуальнага чэмпіянату, які прайшоў у Варшаве. Гісторыю беларускі расказаў Onet, заўважыла выданне Most. 

Настасся Обухава. Фота: Facebook / PZSzach

Настасся родам з Гродна. Паводле яе слоў, рашэнне з'ехаць з Беларусі яе сям'я прыняла з-за пагаршэння сітуацыі ў краіне.

«Мы прыехалі ў 2022 годзе, таму што сітуацыя станавілася ўсё больш складанай і ўсё менш прадказальнай. Бацькі хацелі для нас лепшай будучыні і разумелі, што ў Польшчы ў мяне будзе больш магчымасцяў — і ў жыцці, і ў шахматах», — расказвае яна.

Па рэйтынгу ў Польшчы беларуска займае 47‑е месца, аднак змагла трапіць у дзясятку ўдзельніц чэмпіянату краіны дзякуючы перамозе на першынстве сярод шахматыстак да 20 гадоў.

Пасля пераезду Настасся пачала вучобу ў Беластоку, у школе №45, пры якой працуе адзін з наймацнейшых шахматных клубаў краіны — MUKS Stoczek. Там яна хутка адаптавалася і пачала паказваць высокія вынікі.

«Калі яна прыйшла да нас у восьмы клас, ужо была мацнейшай за большасць саперніц. Вельмі хутка ўлілася ў каманду і добра вучылася», — кажа прэзідэнт клуба і Падляшскага шахматнага саюза Лешак Зега.

Яшчэ ў Беларусі Настасся была прызёркай юніёрскіх чэмпіянатаў па хуткіх шахматах, аднак з-за абмежаванай колькасці турніраў яе рэйтынг заставаўся заніжаным. Ужо ў Польшчы ён пачаў імкліва расці — у першыя месяцы прыбаўляла да 145 пунктаў за месяц.

Цяпер яна выступае за Польшчу: атрымаць дакументы ўдалося адносна хутка дзякуючы польскім караням па лініі маці.

«Я прайшла трохмесячны курс мовы яшчэ да пераезду і хутка адаптавалася. Бацькам складаней: у іх менш практыкі польскай на працы», — кажа яна.

Настасся адзначае, што адным з галоўных адрозненняў паміж краінамі для яе сталі людзі.

«Беласток вельмі падобны да Гродна, але ў Польшчы людзі больш прыязныя. Я адчуваю сябе тут больш камфортна», — кажа дзяўчына.

Зараз яна адмовілася ад звычайнага школьнага навучання і вучыцца па індывідуальнай праграме.

«Школа заўсёды здавалася мне занадта павольнай. Цяпер я магу вучыцца самастойна і нашмат хутчэй. Дзякуючы гэтаму ў мяне больш часу на трэніроўкі», — тлумачыць яна.

На чэмпіянаце Польшчы Обухава заняла апошняе месца, але здолела дамагчыся нічыёй з дзейнай чэмпіёнкай Клаўдыяй Кулон. Сваім моцным бокам яна лічыць уменне пралічваць варыянты.

«Я хацела выціснуць максімум з кожнай партыі, але гуляю тут перш за ўсё дзеля вопыту. Я ўдзячная за магчымасць удзельнічаць, хоць, можа быць, гэта адбылося занадта рана: у мяне пакуль няма ўзроўню, каб паказаць сябе ў поўнай меры», — кажа маладая шахматыстка.

Каментары2

  • Шмыг
    03.04.2026
    Впечатляющее начало. Даже если она не станет шахматисткой, у неё всё равно останется самое главное что шахматы в принципе могут дать - понимание того как важно думать наперёд и планировать все шаги.
  • Заўзятар
    03.04.2026
    Нічога дзіўнага, нашы шахматы па юніорах мацней за польскія. Рэгулярна бяруць медалі на ЧЭ і ЧС. У 2024-м Аляксандра Тарасенка выйграла ЧС па рапіду і па бліцу (два золата) да 20 год, да гэтага Дзяніс Лазавік.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства64

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію20

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць