Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ
Падчас прагулкі па лесе ў Лагойскім раёне мужчына сустрэўся з незвычайна вялікім вужом. Пра гэта ён расказаў у Threads, заўважыла выданне Blizko.by.
Фота: threads.com/@kirik.kot
На шчасце, змяя аказалася неядавітаю — гэта быў звычайны вуж. Аднак мужчыну здзівілі памеры рэптыліі: яна выглядала значна даўжэйшай і таўсцейшай за тых вужоў, якіх звычайна бачаць на фотаздымках. Таму беларус пацікавіўся, ці нармальныя такія памеры для вужа.
Насамрэч вялікі памер для гэтага віду не з'яўляецца чымсьці незвычайным. Дарослыя самкі звычайнага вужа могуць вырастаць прыкладна да 1,2—1,5 метра ў даўжыню і мець даволі масіўнае цела.
Хоць вуж і не ядавіты, пры сустрэчы з ім лепш усё ж да яго не набліжацца і тым больш не спрабаваць узяць яго ў рукі. Хоць смяротнай небяспекі ад гэтага няма, але распаўсюдзіць віруснае захворванне вуж здольны. У выпадку ўкусу рэкамендуецца прамыць рану вадой з мылам і апрацаваць антысептыкам.
Чытайце таксама:
У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА
Здаравенная змяюка выпаўзла пагрэцца на набярэжнай у Брэсце
Навукоўцы выпусцілі ў беларускую прыроду першую партыю спецыяльна выгадаваных рэдкіх змей
Гіганцкая змяюка напалохала людзей у Мазыры. Высветлілася, што яе выгульваў 12‑гадовы хлопчык