Крысціна Ціманоўская і Марыя Жодзік здабылі медалі на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Бягуха Крысціна Ціманоўская і скакуха ў вышыню Марыя Жодзік, якія калісьці выступалі за Беларусь, на гэтым чэмпіянаце прадстаўлялі Польшчу, піша «Трыбуна».
Марыя Жодзік і Крысціна Ціманоўская
Крысціна Ціманоўская ўдзельнічала ў складзе зборнай Польшчы ў эстафеце 4х100 метраў. Спартсменкі скончылі яе з вынікам 43,15 і сталі трэцімі. Першымі былі брытанкі (42,05), а другімі швейцаркі (43,12).
Для Ціманоўскай гэта першы медаль на міжнародных спаборніцтвах падобнага ўзроўню з 2019 года. Тады яна, выступаючы яшчэ за Беларусь, выйграла два срэбраныя медалі (у бегу на 100 метраў і ў камандных спаборніцтвах) на Еўрапейскіх гульнях у Мінску, а таксама стала пераможцай у бегу на 200 метраў на Універсіядзе ў італьянскім Неапалі.
Марыя Жодзік заваявала срэбра дзякуючы вышыні 1,95 метра, якую яна ўзяла з першай спробы. Золата тут узяла ўкраінка Яраслава Магучых (1,97), а бронзу — чарнагорка Марыя Вукавіч (1,95).
У мінулым годзе Жодзік заваявала аналагічную срэбную ўзнагароду на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў японскім Токіа. Там яе вынік быў на 5 сантыметраў лепшы, чым цяперашні, і яна толькі па колькасці спроб саступіла аўстралійцы Ніколе Оліслагерс, якая паказала той самы вынік.
Чытайце таксама:
Крысціна Ціманоўская засталася без жаніха
Крысціна Ціманоўская не выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы на 100 метраў
Спартсменка з Баранавіч Марыя Жодзік стала найлепшай лёгкаатлеткай года Польшчы