Затрымалі расійскую эскортніцу за забойства капітана-перабежчыка ў Севастопалі
Гламурнай расійскай эскортніцы высунута абвінавачанне ў забойстве былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі, піша The New York Post.
32‑гадовая Маргарыта Рэут была затрыманая ў Севастопалі ў акупаваным Расіяй Крыме пасля таго, як у чацвер, 13 жніўня, у выніку выбуху загінуў Роберт Шагееў — афіцэр Чарнаморскага флоту РФ, які знаходзіўся ва ўкраінскім вышуку за дзяржаўную здраду.
49‑гадовы капітан 1‑га рангу загінуў на месцы.
Рэут была хутка затрыманая і дала прызнальныя паказанні. Яна ўзятая пад варту па абвінавачанні ў тэрарызме, пісалі расійскія каналы.
Рэут не раскайвалася і адказала «не» на пытанне, ці шкадуе яна пра забойства.
Грамадзянка Расіі Маргарыта Рэут з'яўлялася на эскорт-сайтах, а таксама працавала біёлагам, вырабляла вагінальныя супазіторыі з кветкавымі экстрактамі. Яна нарадзілася ў Яраслаўлі, таксама раней жыла ў Сочы.
Невядома, калі і як яна, як сцвярджаецца, стала агентам украінскай разведкі.
Раней Рэут затрымлівалі ў ліпені 2025 года пасля таго, як яна крычала «Так вам і трэба, расіяне!» у цягніку Самара — Адлер пасля навін пра атаку ўкраінскіх дронаў на чыгуначную станцыю ў Растоўскай вобласці Расіі. Яна была затрыманая тады на двое сутак за непадпарадкаванне пры арышце і аштрафаваная на 365 долараў за «дыскрэдытацыю» расійскай арміі.
Шагееў, украінскі дэзерцір, перайшоў у расійскую армію пасля анексіі Крыма ў 2014 годзе. Ён — былы камандзір украінскай падводнай лодкі «Запарожжа».
Выбух адбыўся ў сметніцы побач з ім, калі ён спускаўся па лесвіцы.