БЕЛ Ł РУС

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

17.08.2026 / 08:32

Nashaniva.com

Прычына — складаныя ўмовы надвор'я.

Пошукі зніклых альпіністаў на піку Курумды часова прыпыненыя. Учора ратавальнікі, як мяркуецца, выявілі целы спартсменаў. Аднак правесці аперацыю для іх спуску пакуль немагчыма праз складаныя ўмовы надвор'я, паведамляе тэлеграм-канал «Намад».

Другі этап аперацыі запланаваны на канец жніўня або верасень. Дакладную дату ўзгодняць са сваякамі зніклых.

Учора стала вядома, што ў гарах Кыргызстана знайшлі целы меркавана трох зніклых 2 жніўня альпіністаў: беларусаў Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава і літоўца Сяргея Рубцова.

Як паведаміў кіраўнік пошукавай групы Аляксандр Смірноў, целы выявілі падчас прагляду запісаў з дрона. Канчатковую ідэнтыфікацыю правядуць пасля спуску. Паводле звестак пошукавай групы, альпіністы знаходзіліся ў адной звязцы.

Чытайце таксама:

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Каментары да артыкула