БЕЛ Ł РУС

46‑гадовы берасцеец шукаў працу ў Амстэрдаме. А як не склалася, то пайшоў на фронт з відавочным вынікам

17.08.2026 / 17:14

Баляслаў Ліманоўскі

Андрэй Філанюк не знайшоў занятак у Еўрасаюзе, плюнуў і паехаў у Маскву.

Андрэй Філанюк. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Андрэй Філанюк нарадзіўся 5 сакавіка 1980 года ў Брэсце. Больш за 15 гадоў ён працаваў у сферы дрэваапрацоўкі і мэблевай вытворчасці — быў аператарам станкоў, ствараў чарцяжы ў спецыялізаваных праграмах і займаўся металаапрацоўкай.

Мужчына рабіў спробу перабрацца ў Еўрасаюз: яшчэ ўвосень 2021 года ён вылецеў у Нідэрланды на працу. У 2023‑м Філанюк шукаў вакансіі аператара станкоў у Амстэрдаме з заробкам ад 2400 еўра.

Аднак замацавацца ў Еўропе не атрымалася, і ён апынуўся ў Расіі — улетку 2023 года падпрацоўваў у маскоўскіх сэрвісах таксі, грузчыкам і аўтадапамогай.

У выніку берасцеец вырашыў падацца на вайну супраць Украіны. Нядаўна яго блізкія апублікавалі ў сацсетках абвесткі з просьбай аб дапамозе ў пошуку: Андрэй «Філ» Філанюк прадказальна знік без вестак падчас чарговага марнага штурму.

Чытайце таксама:

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку

Стала вядома, што за «сіндыкат» стаіць за сайтам, які вярбуе беларусаў ваяваць за Расію

Сяргей з Хойнікаў назбіраў даўгоў па аліментах на радзіме і паехаў штурмаваць Ваўчанск. Але грабавыя забярэ другая жонка — расійская

Каментары да артыкула