БЕЛ Ł РУС

У Смаргонскім раёне 9‑гадовы хлопчык спаліў 450 тон саломы

17.08.2026 / 20:03

Nashaniva.com

Пажар адбыўся 15 жніўня каля вёскі Шаматова. У МНС паступіла паведамленне пра ўзгаранне саломы ў полі, паведамляе Следчы камітэт.

Фота: Следчы камітэт

Паводле папярэдніх звестак, 9‑гадовы хлопчык у полі знайшоў пачак запалак. Ён пайшоў у бок поля і падпаліў скірду саломы. Агонь хутка распаўсюдзіўся. Калі самастойна патушыць пажар не атрымалася, хлопчык уцёк і не паведаміў дарослым пра здарэнне.

У выніку згарэла каля 450 тон саломы, якая належала мясцовай сельскагаспадарчай арганізацыі. Памер матэрыяльнай шкоды склаў больш за 12 тысяч рублёў.

Усе абставіны здарэння цяпер высвятляюцца.

Хлопчык яшчэ не дасягнуў узросту, з якога наступае крымінальная адказнасць, таму матэрыяльную шкоду ў поўным аб'ёме павінны будуць кампенсаваць яго бацькі.

Чытайце таксама:

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы

У Магілёве згарэў аўтасэрвіс: агонь знішчыў два аўтамабілі

На мінскай СТА загарэўся легкавік

Каментары да артыкула