У МНС Кыргызстана абверглі выяўленне цел зніклых альпіністаў на піку Курумду
Пошукі людзей часова прыпынілі.
У МНС Кыргызстана зняпраўдзілі знаходжанне цел зніклых альпіністаў. Паводле інфармацыі ведамства, 16 жніўня падчас пошукавых работ быў знойдзены абутак альпіністаў. Раней знайшлі іх заплечнік, спальны мяшок і іншыя асабістыя рэчы: паведамляе Vesti.kg.
Зараз пошукі зніклых людзей прыпыненыя з-за складаных умоў і небяспекі, звязанай з раставаннем лёду на вяршыні.
Наступны этап пошукавай аперацыі, папярэдне, плануецца правесці ў канцы жніўня або ў верасні.
Раней удзельнік пошукава-выратавальнай групы Аляксандр Смірноў паведаміў, што на піку Курумды, меркавана, былі выяўленыя целы зніклых альпіністаў з Беларусі і Літвы. Іх знайшлі з дапамогай дрона.
Група з трох альпіністаў знікла ў пачатку жніўня пасля ўзыходжання на пік Курумды. Гэта 43‑гадовы Максім Палянскі, 60‑гадовы Мікалай Свірыдаў з Беларусі і 37‑гадовы Сяргей Рубцоў з Літвы.
Чытайце таксама:
У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў
Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі