Развітанне з Мілінкевічам адбудзецца ў Варшаве ў суботу, 22 жніўня
З палітыкам можна будзе развітацца ў галоўным каталіцкім храме Варшавы, а пахаваюць яго на Вайсковых могілках у Павонзках.
Аляксандр Мілінкевіч
Кандыдата ў прэзідэнты Беларусі — 2006 Аляксандра Мілінкевіча пахаваюць у Польшчы на дзяржаўным узроўні. Жалобныя цырымоніі адбудуцца ў суботу, 22 жніўня.
З 10‑й гадзіны труна будзе размешчана ў Саборы Святога Яна Хрысціцеля — галоўным каталіцкім храме Варшавы. А 12‑й там жа адбудзецца імша.
Пахаваюць Аляксандра Мілінкевіча а 15‑й на Вайсковых могілках у Павонзках.
На гэтых могілках, сярод іншага, пахаваныя многія загінулыя ў барацьбе за незалежнасць Польшчы. Там жа адкрыты і помнік ахвярам смаленскай авіякатастрофы.
Аляксандр Мілінкевіч памёр 11 жніўня 2026 года. Яму было 79 гадоў.
Чытайце таксама:
«Са шляхетнай душой, але неверагодна сціплы». Вядомыя беларусы ўспамінаюць Мілінкевіча