БЕЛ Ł РУС

Ціханоўскі з размахам сустрэў дзень народзінаў у Лос-Анджэлесе

19.08.2026 / 11:46

Nashaniva.com

Былі торт з «Оскарам» і зоркай з «Алеі славы».

Учора экс-палітвязню, што правёў пяць год у лукашэнкаўскіх засценках, споўнілася 48 гадоў. Прадстаўнікі дыяспары Каліфорніі, дзе зараз жыве грамадскі дзеяч, падарылі яму торт з «Оскарам», кінахлапушкай і зоркай з «Алеі славы».

Фота: інстаграм Lucia_vargus

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю ў чэрвені 2025 года па памілаванні, нейкі час жыў у Вільні, а потым перабраўся ў ЗША, нейкі час жыў з дзецьмі ў Маямі, а потым пераехаў у Лос-Анджэлес. 

«Сёння ў Лос-Анджэлесе я вывучаю англійскую мову, рыхтуюся да паступлення ва ўніверсітэт, пішу кнігу і займаюся творчасцю. Я таксама ўдзячны ўсім, хто падтрымаў мяне пасля вызвалення. Адаптацыя да жыцця на волі — гэта няпростае выпрабаванне. Кожны новы дзень нагадвае мне, наколькі каштоўныя сям'я, свабода і магчымасць гаварыць праўду», — расказваў ён.

У пачатку жніўня ён прэзентаваў уласны ютуб-канал, дзе выкладвае свае вершы і казкі, напісаныя ў зняволенні.

Чытайце таксама:

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Казка ад Сяргея Ціханоўскага з'явілася на ютуб-канале Акадэміі кіравання

Ціханоўская: Я званіла Сяргею ў ЗША кожны вечар, правярала хатнія заданні дзяцей. Але ж ён малайчынка, справіўся

Каментары да артыкула