БЕЛ Ł РУС

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні

21.08.2026 / 18:08

Nashaniva.com

Сяргей Сярмяжка знік вечарам 7 жніўня ў Грымо, што ў раёне Сен-Трапэ. Асацыяцыя пошуку зніклых людзей (ARPD) абвясціла збор інфармацыі і заклікала ўсіх, хто можа нешта ведаць пра месцазнаходжанне мужчыны, звярнуцца да валанцёраў або ў жандармерыю, паведамляе мясцовае выданне Nice-Matin.

Паводле сабранай інфармацыі, напярэдадні Сяргей разам з сябрамі начаваў у кемпінгу. У чацвер ён ездзіў у аэрапорт Марсэль-Праванс, каб забраць знаёмую грамадзянку Расіі, якая прыляцела з поўначы Францыі. Пасля тэлефоннай размовы з мужчынам украінскага паходжання ён, як паведамляецца, у апошні момант змяніў свае планы.

7 жніўня кампанія адправілася на шпацыр у Порт-Грымо. Пазней усе накіраваліся ў дом сяброў. Гэта было апошняе месца, дзе Сяргея бачыла ягоная спадарожніца. Прыкладна паміж 20:00 і 22:00 ён адышоў ад кампаніі адзін. Пры сабе ў яго не было ні тэлефона, ні дакументаў, і ніхто не ведае, у якім кірунку ён пайшоў. З таго часу сувязі з мужчынам няма.

Сяргею Сярмяжку 41 год. Ён ростам каля 1,75 м, нармальнага целаскладу, мае блакітныя вочы і светлыя валасы да плячэй. Сярод асаблівых прыкмет — татуіроўка сабакі на правай частцы жывата і герб Беларусі (які менавіта, не пазначаецца) на левай назе. На момант знікнення ён быў апрануты ў светла-шэрыя шорты, белую футболку і сінія красоўкі.

Чытайце таксама:

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана

У Хабараўску пры дзіўных абставінах знік вахтавік з Мазыра

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Каментары да артыкула