Грамадства2121

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Мікалай Карцель наўрад ці паспеў адсвяткаваць нават сваё 19-годдзе. Як чарговага маладога беларуса без крымінальнай біяграфіі занесла на вайну на баку Расіі — невядома.

Мікалай Карцель нарадзіўся ў вёсцы Сунаі Капыльскага раёна ў лістападзе 2006-га. Малодшы сын у сям'і даяркі і ветэрынара. Даных аб тым, дзе вучыўся хлопец — няма.

Мікалай Карцель, фота: Укантакце

Cамастойнае жыццё ён пачаў у Расіі — у 2025‑м годзе апублікаваў у сацыяльных сетках сваё фота адтуль. 

Потым, у канцы таго ж 2025-га, апублікаваў сябе ў балаклаве, шлеме і камуфляжнай разгрузцы. І з таго часу ва УКантакце больш не заходзіў.

Мікалай Карцель збіраецца на вайну. Фота: Укантакце

Як вядома «Нашай Ніве», хлопец завербаваўся ў расійскі 331 гвардзейскі парашутна-дэсантны Кастрамскі полк.

Імаверна, што хлопец загінуў недзе пад Часавым Ярам. Тэарэтычна магчыма, што ён трапіў у палон, але адтуль ён пакуль не адзываўся.

Цяпер Карцеля беспаспяхова шукаюць сваякі. 

Каментары21

  • И
    20.08.2026
    Пока дураки, насмотревшись лукапутинского телевизора, идут в мясные штурмы штурмовать лесопосадку, клан Лукашенки (от внуков и до его врачей) зарабатывают миллионы. А Путин и его олигархи - миллиарды. А ты дурак, иди гнить за них!
  • беларус
    20.08.2026
    “расейскі дэсантнік” ачарназёміўся. нават не шкада, бо такія потым за грошы будуць гатовы і беларусаў забіваць ужо па прыказу лукі.
  • Улад
    20.08.2026
    Разумею, што бацькі яго туды не пасылалі. Але ж яны выхавалі такога ... Напэўна, разам глядзелі БТ з пуцінскай прапагандай.
    Ад спачуванняў устрымаюсь.

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць