Нацбанк падлічыў, колькі грошай беларусы адправілі за мяжу і колькі атрымалі
Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў статыстыку грашовых пераводаў, якія ў другім квартале 2026 года адпраўляліся з краіны і паступалі ў Беларусь праз міжнародныя сістэмы.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Атрымалася, што за гэты перыяд у Беларусь з-за мяжы прыйшло амаль на чвэрць больш грошай, чым было адпраўлена з краіны.
Усяго з Беларусі за мяжу перавялі 33,672 мільёна даляраў у эквіваленце. Пры гэтым з іншых краін у Беларусь паступіла 42 мільёны даляраў.
Сярэдняя сума аднаго пераводу таксама адрознівалася. З Беларусі за мяжу ў сярэднім адпраўлялі па 864,4 даляра, а сярэдні перавод у Беларусь складаў 602 даляры.
Чытайце таксама:
«Мне трэба пятнаццаць ключоў ад дамафонаў». Як людзі прымушаюць аферыстаў лаяцца і кідаць слухаўку
Беларуска два гады здымала кватэру ў Польшчы, а потым атрымала рахунак на восем тысяч еўра