Свет66

Найбуйнейшая крыптабіржа перадала Расіі даныя пра айцішніка, які ахвяраваў на падтрымку ўкраінскіх вайскоўцаў

Найбуйнейшая ў свеце крыптавалютная біржа Binance пацвердзіла, што можа раскрываць даныя кліентаў па запытах праваахоўных органаў.

Binance сышла з расійскага рынку ў канцы 2023 года. Але цяпер апынулася ў цэнтры скандалу. Расійскія сілавікі атрымалі ад біржы падрабязную інфармацыю пра расійскага IT-спецыяліста Юрыя Беленькага, які пераводзіў грошы ў крыптавалюце на патрэбы ўкраінскіх вайскоўцаў.

Пра гэта паведамляюць Reuters і праваабарончая арганізацыя «Первый отдел», якія азнаёміліся з матэрыяламі справы.

Беленькі, які з 2015 года жыў у Балгарыі і мае балгарскі дазвол на жыхарства, быў затрыманы ў верасні 2025 года ў аэрапорце Шарамеццева. Расійскія следчыя абвінавацілі яго ў фінансаванні тэрарызму.

Паводле Следчага камітэта РФ, са студзеня 2023 года да сакавіка 2024 года Беленькі зрабіў шэсць крыптавалютных пераводаў на агульную суму 742 даляры. Грошы, паводле расійскіх сілавікоў, прызначаліся для ўкраінскага войска і падраздзялення «Азоў».

Пасля затрымання Беленькага СК накіраваў Binance запыт на інфармацыю пра кліентаў, якія пераводзілі сродкі на крыптавалютны кашалёк, апублікаваны блогерам Аркадзем Бабчанкам.

Binance, як паведамляе «Первый отдел», перадала следчым падрабязную гісторыю акаўнта Беленькага з моманту яго рэгістрацыі. У ёй былі персанальныя даныя, копіі расійскага пашпарта і балгарскага ДНЖ, інфармацыя пра рэшту на рахунках, пераводы паміж рахункамі, а таксама гісторыя ўнясення і вываду крыптавалюты.

Пасля атрымання гэтых звестак следства выявіла яшчэ дзевяць пераводаў Беленькага. У выніку ў абвінавачанні фігуруюць ужо 15 транзакцый.

Binance афіцыйна абвясціла пра сыход з расійскага рынку ў кастрычніку 2023 года. Пры гэтым прадстаўнік біржы адказаў журналістам, што Binance адказвае на законныя запыты праваахоўных органаў з улікам патрабаванняў прыватнасці і рэгулявання.

Пакуль не вядома, ці перадавала Binance дадзеныя іншых адпраўнікоў сродкаў на карысць войска Украіны.

Праваабаронцы адзначаюць, што перадача персанальных даных расійскім органам без адпаведнай міжнароднай прававой працэдуры можа супярэчыць патрабаванням еўрапейскага заканадаўства аб абароне даных.

Каментары6

  • пз
    17.08.2026
    биржа ондоны штопаные и спадзяюся он засудит их на миллионы евро
  • В чем сила, брат?
    17.08.2026
    Деньги правят миром.
    В них вся сила.
  • в правде брат сила
    17.08.2026
    В чем сила, брат?, а с актуальными п......ми, будь то binance или кравцовнадудеигрецов ( самоцензура на нашей ниве) просто не надо иметь дел.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай16

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп5

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай16

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць