БЕЛ Ł РУС

39‑гадовы акцёр Павел Канёк памёр у рэанімацыі

23.08.2026 / 15:55

Nashaniva.com

Ён здымаўся ў многіх расійскіх серыялах.

Павел Канёк. Фота з сацсетак

39‑гадовы акцёр Павел Канёк трапіў у рэанімацыю пасля раптоўнага інсульту, кажуць у асяроддзі артыста. Пазней ён памёр у бальніцы.

Расказваюць, што ў Паўла былі праблемы з павышаным ціскам, ён шмат часу аддаваў працы.

Развітанне з акцёрам пройдзе заўтра ў яго родным Гомелі.

Павел Канёк з 17 гадоў выступаў на сцэне Гомельскага драматычнага тэатра. Ягоны талент заўважыў расійскі акцёр Ігар Ясуловіч, пасля чаго Канёк паступіў у ВДІК і вучыўся ў яго.

Пасля заканчэння інстытута ў 2010 годзе акцёр працаваў у маскоўскім тэатры «Камерная сцэна», а з 2015 года — у «Масканцэрце». У 2020‑м ён вярнуўся ў Беларусь і далучыўся да трупы Гомельскага маладзёжнага тэатра.

За сваю кар'еру Павел Канёк зняўся больш чым у 20 фільмах і серыялах, у тым ліку ў расійскіх праектах «След», «Адвакат», «Універ» і іншых.

У яго засталіся жонка і маленькая дачка. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула