З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
Пра смерць 39‑гадовага артыста Паўла Канька паведаміў рэжысёр Аляксей Марусаў. Інфармацыю таксама пацвердзілі ў Гомельскім тэатры лялек, з якім Канёк быў звязаны ў апошнія гады, піша «Московский комсомолец». Аднак пасля таго, як гэтая інфармацыя шырока разышлася, сваякі паведамілі, што Павел сапраўды знаходзіцца ў рэанімацыі, але жывы.

Павел Канёк нарадзіўся ў Гомелі ў 1987 годзе. У 17 гадоў ён упершыню выйшаў на сцэну Гомельскага драматычнага тэатра. Ягоны талент заўважыў расійскі акцёр Ігар Ясуловіч, пасля чаго Канёк паступіў у ВДІК і вучыўся ў яго.
Пасля заканчэння інстытута ў 2010 годзе акцёр працаваў у маскоўскім тэатры «Камерная сцэна», а з 2015 года — у «Масканцэрце». У 2020‑м ён вярнуўся ў Беларусь і далучыўся да трупы Гомельскага маладзёжнага тэатра.
За сваю кар'еру Павел Канёк зняўся больш чым у 20 фільмах і серыялах, у тым ліку ў праектах «След», «Адвакат», «Універ» і іншых.
У яго ёсць жонка і маленькая дачка.
Каментары