БЕЛ Ł РУС

НПЗ у Пермі спыніў працу пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў

24.08.2026 / 23:01

Nashaniva.com

Пермскі нафтаперапрацоўчы завод «Пермнафтааргсінтэз», які належыць «Лукойлу», спыніў працу пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў 21 жніўня. Пра гэта агенцтву Reuters паведамілі дзве крыніцы ў нафтавай галіне. Паводле іх ацэнак, рамонт можа заняць да двух тыдняў.

Пасля ўдару па Пермскім НПЗ. Фота: Exilenova+

Раніцай 21 жніўня ўкраінскія дроны атакавалі аб'екты ў Пермі. Пазней над тэрыторыяй НПЗ заўважылі дым. Суразмоўцы Reuters пацвердзілі, што ў выніку атакі на прадпрыемстве ўзнік пажар.

У выніку была спыненая асноўная ўстаноўка першаснай перапрацоўкі нафты, на якую прыпадае каля 40% магутнасці завода. Яшчэ адна буйная ўстаноўка, якая забяспечвае каля 34% магутнасці НПЗ, не працуе з 29 ліпеня.

«Пермнафтааргсінтэз» з'яўляецца адным з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў Расіі і займае прыкладна сёмае месца ў краіне па аб'ёмах перапрацоўкі нафты.

Украінскія беспілотнікі некалькі разоў атакавалі завод з вясны 2026 года. У пачатку мая прадпрыемства ўжо было вымушанае прыпыніць працу пасля ўдараў.

Рэгулярныя атакі на расійскую нафтавую інфраструктуру адбываюцца на фоне працяглых праблем з забеспячэннем унутранага рынку палівам. На працягу лета ў Расіі назіраецца паліўны крызіс: бензін даражэе, а ў розных рэгіёнах уводзяць абмежаванні на яго продаж. Новая хваля праблем пачалася ў сярэдзіне жніўня.

Чытайце таксама:

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі

НПЗ у Орску пасля ўкраінскіх удараў цалкам спынены, рамонт можа заняць паўгода

Каментары да артыкула