БЕЛ Ł РУС

Яшчэ два спадарожнікі з расійскага аналага Starlink не змаглі падняцца на сваю арбіту

25.08.2026 / 19:31

Nashaniva.com

У расійскай спадарожнікавай сістэмы «Рассвет», якую ствараюць як уласны аналаг Starlink, узніклі новыя праблемы, піша The Moscow Times.

Фота: «Бюро 1440»

Як адзначаюць эксперты, як мінімум два спадарожнікі, запушчаныя 20 ліпеня ў складзе другой групы, не змаглі падняцца на сваю арбіту. Яны апусціліся ніжэй за 300 км і, верагодна, неўзабаве ўвойдуць у шчыльныя слаі атмасферы і згараць.

Яшчэ тры апараты таксама няўдала спрабавалі павысіць арбіту і цяпер знаходзяцца на вышыні каля 310—330 км. Дзевяць спадарожнікаў працягваюць манеўры, але іх арбіты прыкладна на 200 км ніжэйшыя, чым у першай групы расійскіх апаратаў на аналагічным этапе палёту.

Першую групу з 17 спадарожнікаў кампанія «Бюро 1440», якая курыруе праект, запусціла ў канцы сакавіка. Адзін з іх не змог выйсці на патрэбную арбіту і ўпаў у пачатку чэрвеня. Большасць астатніх удалося вывесці на вышыню крыху большую за 500 км, хоць першапачаткова мэтай называлася арбіта на 800 км.

Уся сістэма «Рассвет-3» павінна забяспечваць шырокапалосную спадарожнікавую сувязь па ўсім свеце. Аднак праблемы з павышэннем арбіты могуць скараціць тэрмін службы апаратаў, бо на вышыні каля 500 км ім патрабуецца больш паліва для ўтрымання пазіцыі.

Расія плануе разгарнуць спачатку 350 спадарожнікаў, а надалей павялічыць групоўку да 900. Камерцыйны запуск сістэмы запланаваны на 2027 год. Улады таксама разглядаюць яе выкарыстанне для кіравання баявымі беспілотнікамі.

Чытайце таксама:

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў

Зяленскі дабіваецца, каб Маск дазволіў Украіне выкарыстоўваць Starlink для навядзення дронаў на тэрыторыі Расіі

Каб перашкодзіць украінскім дронам, Расія спрабуе глушыць Starlink

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў

У Беларусі запусцяць расійскую сістэму, якая прэзентуецца як аналаг Starlink

Каментары да артыкула