Стала вядома, хто будзе хэдлайнерам на мінскім канцэрце да Дня горада
Расійскі спявак Акмаль стане галоўным выканаўцам вялікага канцэрта ў Мінску з нагоды Дня горада. Выступ адбудзецца ў суботу, 12 верасня, на адкрытай пляцоўцы каля Палаца спорту.
Канцэрт будзе бясплатным для ўсіх ахвотных. Пляцоўка каля Палаца спорту будзе працаваць з 12:00 да 23:00, а святочная праграма закончыцца феерверкам.
22‑гадовы Акмаль — расійскі спявак туркменскага паходжання, вядомы ўдзелам у музычных праектах і папулярнымі песнямі.
Чытайце таксама:
35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35
Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна
Расійскія z-артысты, руская мова на афішах. У што ператварыліся фестывалі ў старажытным Навагрудку