Каханне і сэкс2323

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна

Абранніцай пераможцы «Еўрабачання-2009» стала оперная спявачка.

Аляксандр Рыбак і Эба Лэёнклу. Скрыншот відэа

Звычайна 40‑гадовы Аляксандр Рыбак не расказвае пра сваё асабістае жыццё. Але нядаўна прызнаўся: яго сэрца ўжо не вольнае.

Яшчэ ў ліпені спявак апублікаваў у інстаграме фота са сваякамі ды блізкімі людзьмі. На здымку Аляксандр адну руку паклаў на плячо прадзюсара Тора Арнэ Рангхуса, а другой пяшчотна абдымае прыгожую дзяўчыну — шведскую оперную спявачку Эбу Лэёнклу.

Яна, дарэчы, і раней з’яўлялася ў яго сацсетках. У дзень нараджэння Эбы артыст вырашыў канчаткова расставіць кропкі над «і» і павіншаваў каханую з 30-годдзем. Ён апублікаваў відэа сумеснага выступлення і падпісаў: «Маёй дарагой дзяўчыне, маёй музычнай партнёрцы і маёй найлепшай сяброўцы сёння споўнілася 30 гадоў. Гіп-гіп-ура для Эбы».

Эба Лэёнклу выступае на вядомых шведскіх сцэнах. Яна атрымала некалькі музычных стыпендый і ўзнагарод для маладых оперных выканаўцаў, у тым ліку падтрымку фонду маладых талентаў Каралеўскай шведскай оперы. З 2024 года Эба ўваходзіць у вакальны ансамбль пры Каралеўскім палацы ў Стакгольме.

Эба Лэёнклу. Фота з яе інстаграма

Сёлета ў спявачкі даволі насычаная праграма: яна выступае на мерапрыемствах, звязаных з 80‑годдзем караля Швецыі Карла XVI Густава, а таксама з залатым вяселлем караля і каралевы.

Аляксандр Рыбак распавёў у інтэрв’ю, што пазнаёміўся з Эбай у інтэрнэце — адбылося гэта каля трох з паловай гадоў таму. Потым яны сустрэліся ў Стакгольме і падчас першага спаткання шмат размаўлялі пра музыку, а яшчэ спявалі разам наўпрост на вуліцы.

Але ж тады, у 2022 годзе, пары прыйшлося жыць у розных краінах — Аляксандр, у асноўным, быў у ЗША, Эба — у Швецыі. Таму адносіны доўгі час былі на адлегласці.

І толькі мінулай восенню, калі Рыбак вярнуўся ў Еўропу, яны канчаткова зразумелі, што хочуць будаваць агульную будучыню. Цяпер пара жыве ў Осла і Стакгольме, таксама ў іх ёсць домік у Інтрэ-Энебаке — улюбёнае месца для жыцця і працы.

З захапленнем Аляксандр і Эба распавядаюць пра тое, якія ў іх фантастычныя любоўныя ды прафесійныя адносіны.

Рыбак жа прызнаецца, што з 2015 года, калі апублікаваў дзіцячую кнігу «Тролі і чароўная фея», марыў пра спакойнае сямейнае жыццё. Абое артыстаў хочуць дзяцей і ўжо мараць, як тыя будуць расці ў доме, напоўненым класічнай музыкай. Вераць, што нашчадкі не будуць перашкаджаць іх творчасці.

Пры гэтым, адказваючы на пытанне журналіста пра шлюб, Аляксандр толькі пасміхнуўся: «Мы не жанатыя».

Каментары23

  • Дударык
    26.08.2026
    Злавіу́ рыбку
  • Часики тикают
    26.08.2026
    Саша-Саша, о чем ты думаешь?! Ты уже старооплодотворяющим будешь!
  • basket case
    26.08.2026
    1, гэта брат Білі Джо Армстранга, той таксама, нібы ў бурштыне, захаваўся.)

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць